У канцэртнай зале каледжа мастацтваў у суботу, 11 сакавіка, прайшло “Grodno Fashion Show – Вясна – Лета 2017”. У гэтым годзе канцэпцыя паказу мод у Гродне змянілася – было прадстаўлена больш дызайнерскіх калекцый, а таксама былі запрошаныя прадстаўнікі іншых краін.
Спонсар рубрыкі “Горад” – “Пліт-мар” ТАА (аб’яднанне “Група кампаній Белпліта”).
Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.
Такi фестываль моды прайшоў у Гродне ўжо ў пяты раз. Вясной – упершыню. На шоў былі прадстаўлены калекцыі жаночага, мужчынскага, дзіцячага адзення ад маладых дызайнераў і вядомых брэндаў.
Упершыню ў Гродне ў паказах мод, дзякуючы падтрымцы Генеральнага Консульства Польшчы і Супольнасці “Маладая Палонія” пры Грамадскім аб’яднанні “Польска матеж школьна”, прынялі ўдзел польскія дызайнеры адзення і аксесуараў. Яны прывезлі ў Гродна восем аўтарскіх калекцый.
Расію на модным шоў прадстаўлялі калекцыі знакамітых расійскіх куцюр’е Валянціна Юдашкіна і Алёны Ахмадулінай.
Вясна-лета ад дызайнераў з трох краін: вялікі фотарэпартаж з Grodno Fashion Show
“У гэтым годзе мы сталі рабіць упор не на прамысловыя, а на дызайнерскія калекцыі, якіх было прадстаўлена каля 40 штук, – кажа галоўны арганізатар “Grodno Fashion Show” Ігар Ляговiч. – Унікальнасцю нашага вясновага шоў з’яўляецца тое, што мы ўпершыню за пяць гадоў выскачылі на міжнародны ўзровень”.
Восенню арганізатары абяцаюць прадставіць на “Grodno Fashion Show” больш калекцый, як дызайнерскіх так і прамысловых.
















