Гродзенскія яўрэі сабраліся ў сінагозе 12 сакавіка каб адзначыць Пурым — самае вясёлае свята ў іўдаізме, якое сімвалізуе радасць уратаванага народу ад гібелі.
Згодна з яўрэйскім календаром, Пурым наступае 14 чысла месяца Адара і заканчваецца на наступны дзень. У 2017 годзе гэтыя даты прыйшліся на 11 і 12 сакавіка.
Святкаванні ў сінагозе пачаліся апоўдні з чытання равінам Iцхакам Кофманам Світка Эстэр. Пасля прыхаджан запрасілі на канцэрт і на святочную трапезу ў вялiкi зал сiнагогi.