Гродзенскі блогер Яўген Аснарэўскi на сваёй старонцы ў фэйсбуку пакінуў запіс: ён незадаволены бяздзейнасцю Гродзенскага гарвыканкама і Міністэрства культуры, якія не адказалі на яго петыцыю ў прызначаны па законе тэрмін. Блогер сабраў у інтэрнэце больш за 600 подпісаў за захаванне драўлянай архітэктуры ў Гродне, але адказу так і не атрымаў.
Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).
Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.
Петыцыя з подпісамі была адпраўлена 7 лютага, яе павінны былі разгледзець і даць адказ цягам 15 дзён. Калі ж зварот патрабаваў дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней аднаго месяца.
«Хацелася б адказаць тым людзям, якія называюць драўляныя будынкi баракамі. Такія ж „баракі“ ў цэнтры Рыгі ЮНЕСКА ўнесла ў спіс сусветнай спадчыны — то бок прыраўняла іх да егіпецкіх пірамід і сабору Парыжскай Божай Маці. У Вільні, да прыкладу, драўляныя асабнякі прадаюць за велізарныя грошы.
Можа, скарыстацца існуючым вопытам і перастаць знішчаць спадчыну, пра якую будуць шкадаваць наступныя пакаленні беларусаў? Усім, хто падтрымаў петыцыю, вялікі дзякуй. У гісторыі застанецца факт, што людзі пратэставалі супраць знішчэння аб’ектаў культуры — гэта вельмі важна», — распавёў Hrodna.life Яўген.
У гарвыканкаме распавялі, што на запыты грамадзян заўсёды імкнуцца адказваць своечасова. Што тычыцца петыцыі блогера, то пра яе ўцямна адказаць не змаглі - магчыма, гэта пытанне на ўлік было пастаўлена пазней. Відаць, адказ на петыцыю неўзабаве прыйдзе.
Нагадаем, Яўген Аснарэўскi пачаў збіраць подпісы за захаванне старых драўляных пабудоў у цэнтры Гродна, так як на думку блогера яны прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць для гродзенцаў і гасцей горада.