Раніцай у чацьвер 9 сакавіка польскі таварны цягнік сышоў з рэек на шляхах Беласток — Сакулка. У выніку інцыдэнту было пашкоджана чыгуначнае палатно і электрычныя драты. У сувязі з гэтым перапынены пасажырскія зносіны на трасе. Пасажыры цягніка Гродна — Беласток — Варшава — Кракаў будуць на адрэзку Беласток — Сакулка перавозіцца бясплатнымі аўтобусамі.
Варта адзначыць, што 9 сакавіка чорная дата ў чыгуначнай гісторыі Беластока. У гэтым рэгіёне не так часта адбываюцца інцыдэнты на чыгунцы, але менавіта ў гэты дзень у 1989 годзе ў Беластоку сышлі з шляхоў 12 цыстэрнаў з вадкім хлорам. Як і з Чарнобылем, мясцовыя камуністычныя ўлады надавалі сакрэтнасць аварыі, бо ў ідэальнай краіне не можа быць праблем, пачаўшы эвакуацыю толькі праз некалькі гадзін.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…