У Гродне 8 сакавіка ўсталююць адкрыты мікрафон, з дапамогай якога мужчыны змогуць павіншаваць голасна сваіх любімых, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры.
Незвычайную святочную акцыю 8 Сакавіка прыме Савецкая плошча ў Гродне. Апоўдні тут стартуе канцэртная праграма. Павіншуюць гродзенскіх жанчын са святам калектывы цэнтра культуры і запрошаныя госці. Абяцаюць арганізатары і некалькі музычных сюрпрызаў.
«У кожнага мужчыны з’явіцца магчымасць павіншаваць сваіх любімых так, каб пачуў увесь горад. Для гэтага на плошчы будзе ўсталяваны так званы адкрыты мікрафон», — адзначылі ў цэнтры культуры. Там падкрэслілі, што рыхтуюць падарункі і для тых, хто 8 Сакавіка святкуе дзень нараджэння. Жанчынам-імянінніцам падораць квіткі на любы канцэрт у гарадскім цэнтры культуры.
Варта наведаць плошчу і па яшчэ адной важнай прычыне. Ні адна жанчына не застанецца без віншаванняў, запэўніваюць маладыя актывісты з абласнога цэнтра. Як расказала першы сакратар гаркама БРСМ Зоя Урбаш 8 Сакавіка пройдзе акцыя «Мільён пунсовых цюльпанаў». Маладыя людзі будуць віншаваць і дарыць кветкі ўсім прадстаўніцам прыгожага полу, якія прыйшлі на свята.
На вялікім экране на Савецкай плошчы ўвесь дзень у рэжыме нон-стоп будуць круціць віншаванні і святочныя відэасюжэты.