У Гродзенскім тралейбусным упраўленні будуць праводзіць экскурсіі

Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне папоўніць спіс прадпрыемстваў, якія развіваюць прамысловы турызм. На яго базе ўсім жадаючым пакажуць, як ідзе абслугоўванне ў дэпо машын, якія выпускаюцца на лінію і вяртаюцца назад, як чысцяць салоны і ладзяць для тралейбусаў «душ», якія працэсы аўтаматызаваныя.

Ім таксама раскажуць пра багатую гісторыю прадпрыемства, пакажуць рэтрамашыну, якая выходзіць на маршруты, азнаёмяць з працай трэнажорнай залы і фітнес-цэнтра, пачастуюць фірмовымі стравамі ў сталовай, піша «Гродзенская праўда».

Для турыстаў можа запрацаваць і рэзервовы бескантактавы тралейбус — у ім можна праводзіць экскурсіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025