На здымку кваліфікаваны работнік крамы Максім, які з ранняга дзяцінства захапляецца прадукцыяй LEGO
Больш за тысячу канструктараў дацкай фірмы LEGO можна ўбачыць у новай краме па вуліцы Савецкай. Сетка магазінаў «Кубики-Кирпичики» адкрыла сваю гандлёвую кропку ў цэнтры Гродна.
Падобная крама была ў Гродне ў канцы 1990-х, але пасля яе зачынілi і доўгі час знакаміты канструктар прадаваўся ў розных месцах горада, але нідзе выбар не быў настолькі поўны.
Цэны ў краме пачынаюцца ад 8 рублёў і даходзяць нават да 700 рублёў - залежыць ад памеру і складанасці набора. У краме абяцаюць самыя свежыя навінкі, фірмовыя каталогі, карты пакупнікоў са зніжкамі і розныя бонусы.
У планах — стварыць дзіцячы пакой і столік з LEGO, дзе кожны зможа паспрабаваць складваць канструктар.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…