У Гродне з 4 сакавіка з афіцыйным візітам гасцюе Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Гэта першы прыезд ватыканскага дыпламата на Гродзеншчыну. У ходзе вiзiта нунцый знаёмiцца з гродзенскiмi касцёламi i iх прыхаджанамі, а таксама мае намер пазнаёмiцца блiжэй з горадам i мясцовай уладай.


Спонсар рубрыкі – “Пліт-мар” ТАА (аб’яднанне “Група кампаній Белпліта”).

"Тут я ўбачыў рэальнасць каталіцкага касцёла". Апостальскі нунцый пра прыезд у ГроднаРабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


У першы дзень свайго візіту прадстаўнік Ватыкана наведаў галоўны каталіцкі храм горада – Фарны касцёл, дзе сустрэўся з вернікамі i духавенствам. Таксама ён сустрэўся з выкладчыкамі і семінарыстамі Гродзенскай духоўнай семiнарыi.

На наступны дзень арцыбіскуп наведаў касцёлы ў мікрараёнах Дзевятоўка і Вішнявец, а таксама сустрэўся са студэнтамі-католікамі з Афрыкі i Азіі ў Брыгіцкім манастыры.

Нунцый Габар Пінтэр на сустрэчы з вернікамі ў Брыгіцкім манастыры. У храме прыхажане падзякавалі арцыбіскупа за прыезд у Гродна, а таксама падарылі яму падарункі.
Нунцый Габар Пінтэр на сустрэчы з вернікамі ў Брыгіцкім манастыры. У храме прыхажане падзякавалі арцыбіскупа за прыезд у Гродна, а таксама перадалі яму падарункі. Фота: Руслан Кулевiч.

У панядзелак, 6 сакавiка, у  апошні дзень візіту, нунцый плануе сустрэцца з праваслаўным духавенствам у Гродне, а таксама наведаць кіраўніцтва вобласці.

“Я вельмі рады і вельмі здзіўлены ўбачаным. Маю магчымасць бачыць сапраўдную рэальнасць каталіцкага касцёла, якую вельмі рэдка можна ўбачыць. Магу праінфармаваць Святога Айца, што ў Гродне я бачыў вельмі актыўныя і дынамічныя храмы, якія на самай справе прыносяць вялікую радасць. Пра візіт Святога Айца ў Беларусь, я ўжо шмат казаў, але магу паўтарыць, што ўсе мы чакаем і верым, што ён сюды прыедзе. Не ведаю калі гэта будзе, але ўсіх запрашаю маліцца з гэтай нагоды”, – сказаў нунцый.