Невядомыя ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка размалявалі каля дзясятка будынкаў па вуліцах Маладзёжнай, Свярдлова і Парыжскай Камуны ў Гродне. Пасля сябе хуліганы пакінулі незразумелыя запісы, цяпер іх шукае міліцыя.
Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).
Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.
Размалёўвалі сцены і дзверы будынкаў блакітнай і белай фарбай. Падобныя запісы ў гэтым раёне з’яўляліся і раней, але ў такой колькасцi i памерах — упершыню.
Па факце праводзіцца праверка, узбуджана крымінальная справа па артыкуле 341 КК (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці). Парушальнікам пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штраф, або арышт на тэрмін да трох месяцаў, расказалі ў прэс-службе гродзенскай міліцыі.
Таксама ў міліцыі адзначылі, што сёлета гэта першы выпадак, калі хуліганы масава размалявалі будынкi ў горадзе.
«Мы малюем — ўпрыгожваем»
Пенсіянерка Галіна Андрэеўна жыве на вуліцы Свярдлова. Яна не раз назірала каля свайго дома за групай падлеткаў, якія чымсьці размалёўваць сцены.
«Я бачыла і рабіла заўвагі. Самае цікавае, што яны выбіраюць такія будынкі, якія толькі пафарбавалі. Аднойчы паспрабавала зрабіць ім заўвагу, а яны мне ў адказ: „Ой, што вы цёця, мы малюем — упрыгожваем. Нам дазваляюць“. Выглядаюць яны як звычайныя хлопцы, на выгляд можа гадоў 14−15».
Не спыніла хуліганаў і брама Брыгіцкага касцёла. Яна таксама, як дзверы і сцены дамоў, апынулася размаляванай.
Дурныя малалеткi
Чалавек, набліжаны да нефармальнай культуры ў Гродне, які папрасіў застацца невядомым, распавёў Hrodna.life, што гэта справа рук пэўнай банды, якая такім чынам робіць пазнакі.
«Наколькі я разумею гэтых хлопцаў, гэта таг іх каманды [подпіс або пазнака, якая, як правіла, наносіцца маркерам або фарбай]. Магу сказаць, што такой справай вопытныя мастакі і графіцісты займацца не будуць. Я маю думку, што гэтым займаюцца дурныя малалеткі».