Горад

Ахова прыроды прыпыніла спілоўку дрэваў на Тэлеграфнай

У скверы па вуліцы Тэлеграфнай супрацоўнікі Зелянбуда 2 сакавіка распачалі планавую спілоўка дрэў. Дзеянні рабочых выклікалі незадаволеннасць мясцовых жыхароў і прадстаўнікоў «Зялёнага дазору». Дзякуючы ім работы па спілоўцы дрэў удалося спыніць. Пакуль — часова.


Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Як высветлілася, у Зелянбуда было прадпісанне на спілоўку некаторых дрэў па вуліцы Тэлеграфнай. Са слоў відавочцаў, нехта з кіроўцаў паскардзіўся, што галінкі ад дрэў могуць зваліцца на машыну. Але перад тым, як спілоўваць, Зелянбуд павінен быў атрымаць дазвол. Самі рабочыя спасылаюцца на наяўнасць усіх неабходных дакументаў у найбліжэйшым ЖЭСе.

Тое, што Зелянбуд так аператыўна пачаў спілоўваць дрэвы, не вельмі добра. Такога меркавання прытрымліваецца Яўген Філімонаў, прадстаўнік «Зялёнага дазору» ў Гродне.

«Нам паступіў сігнал, што спілоўваюць жывое дрэва. Мы прыехалі, пагутарылі з прадстаўнікамі Зелянбуда — яны выконвалі сваю працу, мы іх разумеем. Але мы змагаемся за захаванне дрэў і таксама павінны дзейнічаць. Варта адзначыць, што вельмі хутка прыехалі на месца прадстаўнікі аховы прыроды. Прайшло толькі 7 хвілін пасля нашага званка, як яны прыехалі. Гэта вельмі хутка, яны малайцы. Радуе, што ахова прыроды пачынае выконваць свае абавязкі. Дзякуючы ім работы пакуль спыніліся. Цяпер яны будуць правяраць дакументацыю Зелянбуда».

Алег Андрэевіч жыве на вуліцы Васілька, што побач са скверам. Ён быў сведкам, як садзілі гэтыя дрэвы, а зараз пабачыў, як іх спілоўвалі. Прыезду супрацоўнікаў Зелянбуда пенсіянер не ўзрадаваўся.

«Яшчэ раней у нас у гэтым скверы была невялiкая алея з ясеняў і неяк раз прыйшлі кіраўнікі высокага рангу і закамандавалі спілаваць ўсё, таму што ім так захацелася. Справа ў тым, што ў іх адукацыі па гэтай тэме наогул няма, а яны нешта вырашаюць. У выніку ўсё прыбралі, а цяпер аднаўляюць.

Што тычыцца дрэва, якое сёння спілавалі, то яно было яшчэ жывое. Я маю думку, што Зелянбуд паспяшаўся са спілоўкай. Трэба было пачакаць цёплай пары і паглядзець, ці будзе дрэва квітнець цi не. Ёсць жа дрэвы ў нас, якія ўжо памерлі, а яны як звычайна бяруцца за жывыя».

Са словаў кіраўнічкі «Зялёнага дазору», Алены Майсюк, паводле беларускага прыродаахоўнага заканадаўства выдаленне аб’ектаў расліннага свету ў населеных пунктах дапускаецца толькі ў выпадку, калі немагчымая іх пересадка. Таму любы грамадзянін мае права запытаць пра наяўнасць неабходных дазволаў, калі бачыць, што пілуюць дрэвы.

Дзейнічаць раяць на наступным алгарытме:

  • Калі вы бачыце, што пілуюць дрэвы, то варта высветліць, якая арганізацыя праводзіць работы. Інакш трэба выклікаць міліцыю, сказаўшы, што «невядомыя высякаюць дрэвы, адмаўляюцца
    прадставіцца, растлумачыць прычыну высечкі і назваць таго, хто аддаў на гэта загад «.
  • У рабочых трэба запытацца пра дакументы, што даюць дазвол на выдаленне дрэваў.
  • Па тэлефону (ці пазней пісьмова) звярніцеся з просьбай патлумачыць прычыну выдалення (перасадкі) аб’ектаў расліннага свету ў мясцовы ЖЭС, гарвыканкам, ці ў арганізацыю, якая ажыццяўляе работы.
  • Сфатаграфуйце кожнае дрэва (зялёнае насаджэнне) да пачатку вырубкі, каб можна
    было прыцягнуць магчымых парушальнікаў да адказнасці ў тым выпадку, калі выявіцца факт парушэння заканадаўства.
  • Таксама звярніце ўвагу, што пад час работ участак павінен быць пазначаны сігнальнымі стужкамі па перыметры. Таксама павінна быць інфармацыя пра тое, якая арганізацыя праводзіць выдаленне/перасадку, і яе кантакты.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначылі чыноўніка з Гродзеншчыны

Рашэннем Лукашэнкі пасаду прэм'ер-міністра Беларусі заняў 49-гадовы Аляксандр Турчын. Чыноўнік родам з Навагрудка, але апошнія…

10 сакавіка 2025

Гродзенцы на 8 сакавіка падарылі поні - гэта была яе даўняя мара

Гродзенка Анастасія атрымала на 8 сакавіка ў падарунак поні. Незвычайны сюрпрыз для дзяўчыны зрабіў яе…

10 сакавіка 2025

Дзе ў Гродне можна бясплатна вакцынаваць жывёлу ад шаленства

У Гродне пачынаецца штогадовая праграма па вакцынацыі хатніх жывёлаў супраць шаленства і агляд на мікраспарыю…

10 сакавіка 2025

Дачка гродзенскага сілавіка закрыла свой блог з непальскай турмы — не хоча, каб беларускія СМІ згадвалі яе сям’ю

Гродзенка Аліна Алдошына адбывае тэрмін у непальскай турме за спробу перавезці 6 кг какаіну. Пасля…

10 сакавіка 2025

У Гродне за 42 рублі прадаюць стогадовую казарму

Адзін з будынкаў былога ваеннага гарадка на Фолюшы выставілі на аўкцыён. Патэнцыйны пакупнік можа купіць…

10 сакавіка 2025

By_Help больш не будзе падтрымліваць Вадзімаці з-за парушэння дамовы

Фонд By_Help перастаў падтрымліваць былога палітвязня і гродзенскага блогера Вадзімаці (Вадзіма Ермашука). Пра гэта сам…

10 сакавіка 2025