Аляксандр Лукашэнка асабіста азнаёміўся з распрацоўкамі, якія прэтэндуюць на атрыманне Дзяржаўнай прэміі ў сферы навукі і тэхнікі. Сярод іх — рэканструкцыя Старога моста ў Гродне, праведзеная ў 2008 годзе, піша Белта.
Пры рэканструкцыі аўтадарожнага гістарычнага моста праз Нёман у Гродне быў упершыню выкарыстаны наватарскі метад пераводу работы існуючай пабудовы з трохпралётнай на пяціпралётную схему за кошт яго ўздыму і падвядзення знізу галоўных апорных ферм.
«Расейцы і палякі прапаноўвалі разбурыць гэты мост і на працягу трох гадоў пабудаваць яго нанова. Натуральна, горад не пайшоў на гэта. Па-першае, гэты мост гістарычны, а па-другое, закрыццё руху ў цэнтры на тры гады стала б для горада катастрофай. Таму было вырашана рэканструяваць мост», — распавёў галоўны інжынер прадпрыемства «Інстытут Гроднаграмадзянпраект», заслужаны будаўнік Беларусі Рышард Кацынель.