У сярэдзіне лютага будаўнікі прыбралі агароджу на вуліцы Замкавай, 21 і паказалі гродзенцам новабудоўлю, якую ўзводзілі амаль два гады. На першым паверсе ў тэставым рэжыме ўжо працуе рэстаран «Бакст», а на другім паверсе неўзабаве можа адкрыцца хостэл.
Спонсар рубрыкі - «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).
Недасведчаны чалавек можа падумаць, што новы будынак на Замкавай — насамрэч стары і мае нейкую гісторыю. Гэта і намагаўся зрабіць інвестар, будуючы ў гістарычным цэнтры. Нагадаем, яшчэ ў 2015 годзе на гэтым месцы знаходзіўся савецкi будынак, дзе калісьці размяшчаўся дзіцячы сад, будаўнічае ўпраўленне № 85, затым чытальная зала абласной бібліятэкі імя Карскага.
«Згодна абавязацельствам, якія, калі не памыляюся, узяў на сябе заказчык, будынак павінен быў адпавядаць старому будынку пасляваеннага часу, які стаяў на гэтым месцы і быў зруйнаваны. Аднак відавочна, што яго развярнулі фасадам на 90 градусаў, значна завысілі і прыбудавалі мансардны паверх. Калі раней ён быў непрыкметным і губляўся сярод дрэў, якія раслі побач, то цяпер вельмі кідаецца ў вочы.
Наконт эстэтычнай вартасці новабуда таксама ўзнікае шмат пытанняў. Калісьці на гэтым месцы размяшчаліся каралеўскія канюшні, якія згарэлі падчас пажару ў 1899 г. На мой погляд, варта было б аднавіць хоць фрагмент тых гістарычных збудаванняў, акуратна ўпісаўшы ў новы аб’ём. Акрамя таго, месца, дзе вялася будоўля, з’яўляецца вельмі каштоўным у археалагічным плане, аднак раскопкi ў гэтым месцы не праводзілася", — адзначыў гicторык.
Археолагам прыйшлося толькі назіраць за будаўнічымі работамі і за тым, як у культурны пласт забівалі сваі. Дбайных раскопак там не праводзіліся, хаця раён вуліцы Замкавай — адзін з самых старых у Гродне.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…