Масленічныя гулянні пройдуць у Гродне 25 лютага. Свята, прысвечанае правадам зімы і сустрэчы вясны адбудзецца ў лесапаркавай зоне Пышкі, паведамляе Белта. У 11.00 да асноўнага месцы гулянняў па сцежцы здароўя кранецца «Масленічны экспрэс» з блазнамі, пудзілам і іншымі ўдзельнікамі свята. У суправаджэнні вясёлых песень і забаў ён прыбудзе да галоўнай сцэны, дзе адбудзецца спектакль з удзелам роставых лялек, артыстаў і творчых калектываў горада.
Асаблівасцю сёлетніх народных гулянняў стануць квэст-гульні. У адной з іх удзельнікам прапануюць адправіцца за блінамі, выканаўшы па дарозе розныя заданні. Самыя маленькія змогуць пабываць у гасцях у зімовай казкі на алеі «Дзіцячага гарадка», іх бацькам будзе цікава наведаць тэматычныя пляцоўкі рыцарскіх традыцый і баявых мастацтваў гродзенскіх клубаў «Арыдан» і «Кром», зазірнуць на музычную або танцавальную пляцоўкі, дзе выступяць моладзевыя творчыя калектывы горада.
Арганізатары падрыхтуюць гасцям конкурсы і забавы ўздоўж усёй «Сцежкі здароўя» — смешныя і спартыўныя. Па традыцыі будзе працаваць кірмаш з блінамі, салдацкай кашай і гарачай гарбатай. Адразу пасля абеду ля галоўнай сцэны абвесцяць вынікі конкурсаў і правядуць традыцыйны «масленічны» флэшмоб: запусцяць у неба жураўля і спаляць пудзіла Зімы.
Падрабязная праграма і схема свята дамапогуць спланаваць час і перамяшчэнні, каб не прапусціць ніводнага цікавага моманту свята.