У сераду, 22 лютага, «Нёман» правёў чарговы таварыскі матч у Гродне. Каманда Ігара Кавалевіча ў новым манежы прымала сваіх абласных суседзей ФК «Ліда». Матч скончыўся разгромнай перамогай гродзенскага клуба з лікам 3:0.
Як і ў матчы з «Праменем», хуткі гол у самым пачатку гульні забіў навабранец Жукоўскі. Ужо ў канцоўцы першай паловы падвоіў перавагу гродзенцаў Зубкоў. У другім тайме лiк да разгрому «Лiды» давёў Клімовіч.
«Нёман» — «Ліда» — 3:0
У матчы з «Лiдай» гродзенцы выступалі наступным складам:
Курганскі (Шышлоў, 46), Пол Ралан (Яблонскі, 46), Хвалько (Дземідовіч, 68), Анюкевіч (Кавалёнак, 63), Ляшко (Горбач, 46), Зубкоў (Бомбель, 61), Якімаў (Клімовіч, 46), Савіцкі (Журневіч, 56), Жукоўскі (Канцавы, 46), Канавалаў (Яроцкі, 46), Лакціёнаў (Сянкевіч, 56).
Ужо ў чацвер, 23 лютага, у Гродне афіцыйна адкрыюць футбольны манеж. На адкрыццё новага спартыўнага аб’екта запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак у 12.00.