Больш за 20 000 долараў спрабаваў правезці кантрабандай праз пункт пропуску Бераставіца-Баброўнікі кіроўца беларускага грузавіка. 34-гадовы мужчына схаваў 203 стодоларавыя банкноты проста ў верхняй вопратцы, хоць і ведаў, што такую суму мусіць дэклараваць. У выніку ён заплаціў штраф 2000 злотых — каля 500 долараў, паведамілі ў Мытнай палаце ў Беластоку.
Грашовыя сродкі трэба абавязкова дэклараваць, калі праз мяжу перавозіцца больш за 10 000 еўра ў эквіваленце.