На першым у новым сезоне матчы варшаўскай «Легіі» з амстэрдамскім «Аяксам» пабываў спецыяльны госць — 25-гадовы Ян Янчылік з Гродна. Хлопца з абмежаванымі магчымасцямі запрасіў капітан польскай каманды Якуб Жэзьнічак. Пра гэта піша сайт «Легіі».

Гэта быў матч 1/16 Лігі Еўропы. Заўзятара з Гродна павітаў старшыня клуба «Легія» і падарыў фірмовую футболку. Гродзенец аддзячыў ручной вышыўкай ад сваёй мамы.

Ян змог наведаць музей клуба, стадыён, офіс, але галоўным пунктам быў вечаровы матч з галандцамі.

Хаця хлопец даўно заўзее за палякаў, ён раней у жыцці наогул не быў на футболе, бо мае ДЦП і перамяшчаецца толькі на вазку. У Беларусі стадыёны не прыстасаваныя да патрэб такіх людзей. Зрэшты, яго марай было патрапіць не проста на нейкі стадыён, а на стадыён любімай каманды. І «Легія» дапамагла яму здзейсніць мару.

legia warszawa 02