Здароўе і спорт

Са сваім інвентаром на «Алімп» будуць пускаць бясплатна

З 20 лютага ўваход на горкі каробчыцкага «Алімпа» становіцца бясплатным. На такі крок адміністрацыя парку актыўнага адпачынку пайшла ў сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я для катання.

На сённяшні дзень на схілах яшчэ досыць снегу і «Алімп» працуе ў звычайным рэжыме. Але з 20 лютага платным для наведвальнікаў застанецца толькі пракат інвентара.

Нагадаем, з 26 студзеня гарналыжны адпачынак у Гродне стаў больш даступным. Уваходны квіток на коробчыцкi «Алімп» патаннеў тады амаль у два разы. Раней квіток у будні дзень каштаваў 10 рублёў, пасля цана знізілася да 6 рублёў. Таксама знізіўся і кошт квітка ў выходны дзень — з 15 да 8 рублёў.

Рэжым працы «Алімпа» застаўся ранейшым — па буднях да чацвярга ўключна з 16.00 да паўночы, у пятніцу — з 14.00 да 02.00, а ў суботу і нядзелю — з 10.00 да 02.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025