Перадапошні матч рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па хакеі скончыўся ў Гродне перамогай «Нёмана». Каманда Сяргея Пушкова ўзяла верх над хакеістамі «Гомеля». Але чарговыя заробленыя тры ачкі ўжо не дапамогуць ім змясціць «Юнацтва» з першага месца. Мінская каманда за матч да плэй-оф забяспечыла сабе перамогу ў чэмпіянаце.
Гульня з «Гомелем» у «Нёмана» прайшла ў роўнай барацьбе, але адзіны дакладны кідок, які запісаў на свой рахунак Аляксандр Маляўка ў другім перыядзе, сыграў галоўную ролю ў матчы.
Ужо вядома дакладна, што ў плэй-оф гродзенцы сустрэнуцца са сваімі абласнымі суседзямi ХК «Ліда». Матчы плэй-оф пачнуцца 25 лютага.
А сваю апошнюю гульню ў рэгулярным чэмпіянаце каманда Сяргея Пушкова правядзе ў Гродне, дзе будзе прымаць «Металург». Матч пройдзе ў аўторак 21 лютага.
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…