Карыснае

«Тыдзень сэлфі ў музеі» пачнецца заранёў і скончыцца бясплатным днём

Цэлы тыдзень атракцый, з 21 па 28 лютага, прапануе гродзенцам гісторыка-археалагічны музей. Штодзень у абодвух Замках і ва ўсіх філіалах музея будуць праходзіць новыя мерапрыемствы — анімаваныя экскурсіі, тэарталізаваныя прадстаўленні ці выставы. На кожнай з імпрэзаў будзе шмат нагодаў зрабіць сэлфі ў музеі. Цягам усяго тыдня дадатковыя грошы за здымкі ў музеях браць не будуць. Тыя, хто размесцяць сэлфі ў сеціве з адмысловым хэштэгам, стануць удзельнікамі выставы на прышчэпчах падчас «Ночы музеяў-2017».

Афіцыйны пачатак «Тыдня сэлфі» запланаваны на панядзелак 21 лютага. Аднак нагода і магчымасць пачаць рабіць «сябефота» будзе ўжо пятніцу, 17. Гэтым днём музей праводзіць рамантычную імпрэзу «Рандэву ў Новым замку».

Ад наступнага панядзелка падзеі у музеі будуць змяняцца кожны дзень і паўтарацца штогадзіну. Каб паўдзельнічаць у мерапрыемствах, трэба набыць білет на наведванне музея. За экскурсіі і сэлфі дадатковую плату браць не будуць.

21 лютага у Сусветны дзень экскурсавада інтэрактыўныя экскурсіі будуць праводзіць Вітаўт, Баторый і Тызенгаў. Разам з археолагамі з музея яны раскажуць пра гісторыю замкаў і горада.

22 лютага наведвальнікі могуць патрапіць проста ў плымя пажару. У замку адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне з батлейкай і аніматарамі, заснаванае на рэальных падзеях.

23 лютага, у Дзень абаронцаў айчыны экскурсіі будуць мець ваенную тэматыку. Дадаткова наведвальнікі пабачаць выставу «Чалавек з ружжом».

24 лютага у музеі гісторыі гарадніцы раскажуць пра старажытныя вераванні беларусаў.

25 лютага, ў суботу, чакаецца самы насычаны падзеямі дзень. У Новым замку можна будзе пабачыць выставу твораў сакральнага мастацтва, на экскурсіі з нагоды запатэнтавання рэвальвера даведацца цікавосткі пра зброю і адзначыць Дзень палярнага мядзьведзя.

У музеі Багдановіча пройдзе вечарына «Марыя Апанасаўна запрашае».

28 лютага, у апошні дзень «Тыдня сэлфі» наведаць музеі можна будзе цалкам бясплатна.

Хэштэг для размяшчэння здымкаў у сацыяльных сетках Вконтакте і Instagram -

#gdgam-selfie

Больш інфармацыі на сайце музея.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенцы на 8 сакавіка падарылі поні - гэта была яе даўняя мара

Гродзенка Анастасія атрымала на 8 сакавіка ў падарунак поні. Незвычайны сюрпрыз для дзяўчыны зрабіў яе…

10 сакавіка 2025

Дзе ў Гродне можна бясплатна вакцынаваць жывёлу ад шаленства

У Гродне пачынаецца штогадовая праграма па вакцынацыі хатніх жывёлаў супраць шаленства і агляд на мікраспарыю…

10 сакавіка 2025

Дачка гродзенскага сілавіка закрыла свой блог з непальскай турмы — не хоча, каб беларускія СМІ згадвалі яе сям’ю

Гродзенка Аліна Алдошына адбывае тэрмін у непальскай турме за спробу перавезці 6 кг какаіну. Пасля…

10 сакавіка 2025

У Гродне за 42 рублі прадаюць стогадовую казарму

Адзін з будынкаў былога ваеннага гарадка на Фолюшы выставілі на аўкцыён. Патэнцыйны пакупнік можа купіць…

10 сакавіка 2025

By_Help больш не будзе падтрымліваць Вадзімаці з-за парушэння дамовы

Фонд By_Help перастаў падтрымліваць былога палітвязня і гродзенскага блогера Вадзімаці (Вадзіма Ермашука). Пра гэта сам…

10 сакавіка 2025

У Гродне на Савецкіх Пагранічнікаў адкрылася кавярня ў фармаце «каля дома»

На Савецкіх Пагранічнікаў, 104, недалёка ад скрыжавання з Паповіча, адкрылася новая "Кавярня 2707". Пакуль установа…

7 сакавіка 2025