Цэлы тыдзень атракцый, з 21 па 28 лютага, прапануе гродзенцам гісторыка-археалагічны музей. Штодзень у абодвух Замках і ва ўсіх філіалах музея будуць праходзіць новыя мерапрыемствы – анімаваныя экскурсіі, тэарталізаваныя прадстаўленні ці выставы. На кожнай з імпрэзаў будзе шмат нагодаў зрабіць сэлфі ў музеі. Цягам усяго тыдня дадатковыя грошы за здымкі ў музеях браць не будуць. Тыя, хто размесцяць сэлфі ў сеціве з адмысловым хэштэгам, стануць удзельнікамі выставы на прышчэпчах падчас “Ночы музеяў-2017”.
Афіцыйны пачатак “Тыдня сэлфі” запланаваны на панядзелак 21 лютага. Аднак нагода і магчымасць пачаць рабіць “сябефота” будзе ўжо пятніцу, 17. Гэтым днём музей праводзіць рамантычную імпрэзу “Рандэву ў Новым замку”.
Ад наступнага панядзелка падзеі у музеі будуць змяняцца кожны дзень і паўтарацца штогадзіну. Каб паўдзельнічаць у мерапрыемствах, трэба набыць білет на наведванне музея. За экскурсіі і сэлфі дадатковую плату браць не будуць.
21 лютага у Сусветны дзень экскурсавада інтэрактыўныя экскурсіі будуць праводзіць Вітаўт, Баторый і Тызенгаў. Разам з археолагамі з музея яны раскажуць пра гісторыю замкаў і горада.
22 лютага наведвальнікі могуць патрапіць проста ў плымя пажару. У замку адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне з батлейкай і аніматарамі, заснаванае на рэальных падзеях.
23 лютага, у Дзень абаронцаў айчыны экскурсіі будуць мець ваенную тэматыку. Дадаткова наведвальнікі пабачаць выставу “Чалавек з ружжом”.
24 лютага у музеі гісторыі гарадніцы раскажуць пра старажытныя вераванні беларусаў.
25 лютага, ў суботу, чакаецца самы насычаны падзеямі дзень. У Новым замку можна будзе пабачыць выставу твораў сакральнага мастацтва, на экскурсіі з нагоды запатэнтавання рэвальвера даведацца цікавосткі пра зброю і адзначыць Дзень палярнага мядзьведзя.
У музеі Багдановіча пройдзе вечарына “Марыя Апанасаўна запрашае”.
28 лютага, у апошні дзень “Тыдня сэлфі” наведаць музеі можна будзе цалкам бясплатна.
Хэштэг для размяшчэння здымкаў у сацыяльных сетках Вконтакте і Instagram –
#gdgam-selfie
Больш інфармацыі на сайце музея.