Гасцей гіпермаркета «Мацярык» у дзень адкрыцця з 11.00 чакаюць канцэрт, падарункі, атракцыёны, фотазоны і майстар-класы. Апоўдні магазін адкрые дзверы для першых пакупнікоў.
Наведвальнікаў у дзень адкрыцця чакаюць сюрпрызы, а пераможцы конкурсаў атрымаюць тэматычныя падарункі. Дзяцей пацешаць спецыяльна запрошаныя госці - персанажы беларускіх казак і вялікія белыя мядзведзі, а таксама цікавыя атракцыёны. У гандлёвым зале пакупнікоў чакаюць падарункі ад крамы «Мацярык» і пастаўшчыкоў, акцыі і розныя майстар-класы.
У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой і іншыя гарадскія і абласныя чыноўнікі.
Новы гіпермаркет разлічаны як на прафесійных будаўнікоў, так і на пакупнікоў, якія вырашылі заняцца будаўніцтвам і добраўпарадкаваннем уласнай кватэры, дома, дачы і саду.
Гандлёвая зала крамы «Мацярык» размясцілася на 10 000 квадратных метраў. Гэта самы буйны будаўнічы гіпермаркет, які ёсць у Беларусі. У «Мацярыку» пакупнікоў чакаюць разнастайныя тавары: інструмент і электрыка, вырабы з дрэва, сантэхніка, плітка і падлогавыя пакрыцця, фарбы, шпалеры, свяцільні, іншыя дэкаратыўныя матэрыялы і многае іншае.
Гэта не першая крама сеткі «Мацярык». Яшчэ адзін гіпермаркет гэтага брэнда працуе ў Мінску. Ён стаў першым у Беларусі будаўнічым гіпермаркетам фармату DIY (ад англ. Do It Yourself — «зрабі сам»).
Найбуйнейшы будаўнічы гіпермаркет у Беларусі адкрые дзверы сваім пакупнікам 25 лютага па адрасе г. Гродна вул. Белуша, 56.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…