Здароўе і спорт

Футбалісты «Нёмана» ў Бабруйску мінімальна абыгралі «Гомель»

У сераду, 15 лютага, гродзенскі «Нёман» у Бабруйску правёў чарговы таварыскі матч, дзе сустракаўся з супернікам-дэбютантам Вышэйшай Лігi 2017 года — ФК «Гомель». Матч скончыўся мінімальнай перамогай гродзенскай каманды.

На працягу ўсёй гульні супернiкi мелі мноства момантаў для ўзяцця варот. Але забіць гол у матчы ўдалося толькі гродзенскай камандзе. У пачатку другога тайма з-за межаў штрафной дакладным ударам адзначыўся Ян Сянкевіч.

«Гомель» — «Нёман» — 0:1

У матчы ў Бабруйску гродзенцы гулялі наступным складам:

Курганскі (Жураў, 46), Пол Ралан (Яблонскі, 46), Хвалько (Дземідовіч, 70), Горбач (Ляшко, 65), Абуна (Анюкевіч, 46), Зубкоў, Якімаў (Бомбель, 57), Савіцкі (Цэслюкевіч, 58), Жукоўскі (Сянкевіч, 46), Канавалаў (Яроцкі, 46), Лакціёнаў (Журневіч, 62).

Плануецца, што «Нёман» правядзе чарговы таварыскі матч ужо ў Гродне на газоне новага футбольнага манежа ў Пышках. У суботу, 18 лютага, каманда Iгара Кавалевіча будзе прымаць мінскі «Прамень».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025