У сераду, 15 лютага, гродзенскі «Нёман» у Бабруйску правёў чарговы таварыскі матч, дзе сустракаўся з супернікам-дэбютантам Вышэйшай Лігi 2017 года — ФК «Гомель». Матч скончыўся мінімальнай перамогай гродзенскай каманды.
На працягу ўсёй гульні супернiкi мелі мноства момантаў для ўзяцця варот. Але забіць гол у матчы ўдалося толькі гродзенскай камандзе. У пачатку другога тайма з-за межаў штрафной дакладным ударам адзначыўся Ян Сянкевіч.
«Гомель» — «Нёман» — 0:1
У матчы ў Бабруйску гродзенцы гулялі наступным складам:
Курганскі (Жураў, 46), Пол Ралан (Яблонскі, 46), Хвалько (Дземідовіч, 70), Горбач (Ляшко, 65), Абуна (Анюкевіч, 46), Зубкоў, Якімаў (Бомбель, 57), Савіцкі (Цэслюкевіч, 58), Жукоўскі (Сянкевіч, 46), Канавалаў (Яроцкі, 46), Лакціёнаў (Журневіч, 62).
Плануецца, што «Нёман» правядзе чарговы таварыскі матч ужо ў Гродне на газоне новага футбольнага манежа ў Пышках. У суботу, 18 лютага, каманда Iгара Кавалевіча будзе прымаць мінскі «Прамень».