Ролік зняты ў межах акцыі “З верай у добрыя справы і людзей” пры падтрымцы дзіцячай паліклінікі №2. Яго галоўнымі героямі сталі дзеці, што простымі словамі расказваюць пра вельмі сур’езныя рэчы.

Мэта новага роліка – распаўсюдзіць інфармацыю, пра тое, як кантраляваць анкалогію і зменшыць рызыку захварэць на рак
Маленькія акторы затрацілі больш за тры гадзіны свайго дзіцячага часу дзеля адной мэты – зрабіць кожнага з нас больш граматнымі ў тэме развіцця анкалогіі і яе прафілактыкі.
Разам з дзецьмі працавалі фатограф Ягор Чупракоў і відэограф Інга Сакута.

Гэты ролік стаў другім у шэрагу відэа, знятых камандай Дхіцячага хоспіса. Летась тэмай роліка была ранняя сімптаматыка дзіцячай анкалогіі
Ва ўсім свеце 4 лютага адзначаецца як Міжнародным днём барацьбы супраць рака, а 15 лютага – міжнародным днём дзяцей, якія хварэюць на анкалогію.
З кожным годам людей, якія сутыкаюцца са словам “рак” становіцца ўсё болей. Гэтым словам прынята абагульняць больш за 100 хвароб, якія могуць паражаць арганізм чалавека.


