У дачыненні да дырэктара Гродзенскай філармоніі распачалі крымінальную справу за фальшывыя выступы. Фінансавая міліцыя ў дагаворах паміж сталічнымі контрагентамі і Гродзенскай філармоніяй выявіла амаль 250 000 рублёў, якія выплацілі фактычна марна, паведамілі ў праграме “Зона Ікс”.

https://youtu.be/G022-W0deDc

Згодна з кантрактамі – а іх у перыяд з 2014 па ліпень 2015 года бакі падпісалі не менш за 10 – мінскія фірмы павінны былі арганізаваць выступы вядомых беларускіх і расійскіх артыстаў у канцэртных залах Гродна. Усё апынулася фіктыўным і толькі на паперы – пералічаныя грошы выводзіліся з рахункаў сталічных прадпрымальнікаў у наяўныя.

Аператыўнікі зараз высвятляюць асабістыя фінансавыя бонусы абодвух бакоў за праведзеную афёру.