Такім спосабам Дзмітрый вырашыў зрабіць падарунак у Дзень закаханых сваёй дзяўчыне Марыне, з якой сустракаецца ўжо 10 гадоў. Яна не чакала такога падарунку, ледзь не расплакалася ды сказалу хлопцу «Так».
«Я чакала прапановы, але не думала, што яна адбудзецца менавіта ў гэтым месцы і пры такой колькасці чалавек. Я ў шоку, але вельмі шчаслівая. І вельмі ўдзячная арганізатарам за такое мерапрыемства», — сказала Марына.
Прызнанне гродзенца адбылося падчас флэшмобу, у той момант, калі з плошчы вялася прамая трансляцыя. Атрымалася, што Дзмітрый прапаноўваў руку і сэрца каханай на вачах у тысяч.
«Калі па-сапраўднаму кахаеш чалавека, то забываеш, дзе ты і як ты. А ў нашым выпадку было вельмi шмат людзей, але ў мяне ўсё атрымалася. З вядучымі я дамовіўся загадзя», — cказаў хлопец.
Арганізатары флэшмобу — тэлеканал «Гродна плюс» і іншыя спонсары — падарылі пары пуцёўку на адпачынак. Куды — закаханыя ўжо выберуць самі.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…