Горад

Навуковыя фокусы, падводныя маланкі і электронны тэкстыль пакажуць гродзенцам на фестывалі навукі «Фізіка вакол нас»

Мерапрыемства разлічана на школьнікаў 5−11 класаў, якія цікавяцца фізікай, інфарматыкай, астраноміяй, электронікай і робататэхнікі. У праграме мерапрыемства прадугледжаны займальныя выступы і майстар-класы вядомых навукоўцаў, дэманстрацыя займальных эксперыментаў, заняткі па робататэхніцы, а таксама прафарыентацыйныя кансультацыі спецыялістаў. Удзельнікам будзе прадстаўлена ўнікальная магчымасць жывых зносін з вядучымі прадстаўнікамі свету навукі і IT-кампаній, а таксама студэнтамі і аспірантамі, што выбралі фізіку і інфарматыку ў якасці свайго жыццёвага шляху.

Адначасова з Фестывалем пройдзе 5-ая навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў «Фізіка вакол нас» і абласны конкурс навукова-тэхнічнай творчасці моладзі «ТэхнаІнтэлект».

Прыняць удзел у мерапрыемствах Фестывалю можна бясплатна — неабходна толькі прайсці электронную рэгістрацыю і запоўніць форму ўдзельніка. Рэгістрацыя адкрываецца 27 студзеня 2017 года. Мерапрыемства адбудзецца ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы па адрасе г. Гродна, вул. Ажэшка, 22. Рэгістрацыя ўдзельнікаў — аўд. 218, пачатак рэгістрацыі: 10:00.

Арганізатары мерапрыемства: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, РУП «Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Технолаб», Адукацыйны цэнтр «Стемлаб».

Удзельнікі: Гродзенскі філіял Парку высокіх тэхналогій, Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Абласны цэнтр тэхнічнай творчасці г. Гродна, Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства, Школа робататэхнікі.

Сачыць за падзеямі фестываля можна ў суполках сацсетах Facebook і ВКонтакте

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025