Горад

Міжнародны фестываль фокуснікаў «MAGIC SHOW 2017» чацвёрты раз пройдзе ў Гродне

Фестываль стаў традыцыяй і візітнай карткай горада. бо вось ужо чацвёрты раз разоў штогод тут збіраюцца лепшыя ілюзіяністы з усіх краін свету, прафесіяналы магіі і пачаткоўцы ў гэтай справе. Сёлетні фестываль адбудзецца 18−19 лютага.

У першы дзень фестывалю пройдзе конкурсная праграма маладых ілюзіяністаў. Фокуснікі-пачаткоўцы будуць змагацца за званне лепшага ў трох намінацыях: сцэнічная магія, мікрамагія і ментальная магія. Пераможцаў вызначыць журы, у склад якога ўваходзяць мэтры ілюзіі з розных краін.

Мастацтва рук падманвае прыгожа. У Гродне прайшоў Міжнародны фестываль фокуснікаў

Таксама 18 лютага фокуснікі-прафесіяналы правядуць семінары, дзе падзеляцца сакрэтамі майстэрства.

У другі дзень фестывалю пройдуць два гала-канцэрта з удзелам зорак мастацтва ілюзій. Імпрэзы пройдуць у Гродзенскім драматычным тэатры у 16.00 і 19.00 гадзін.

Здзіўляць і шакаваць гарадзенскую публіку будуць:

1.Роман Боршч (Расія) — ілюзіяніст, престыдыжытатар, фокуснік. Канцэрты ў тэатрах, рэстаранах, вар’етэ, цырках роднага Санкт-Пецярбурга. Гастролі ў Рыме, Сеуле, Тэджоне, Коуволе, Ямайцы, Маскве. Праца і пастаноўкі ў Александрынскім і Марыінскім тэатрах, тб-серыялах. Здымкі на ТБ (5 канал, канал Санкт-Пецярбург, Расія). Ўдзел і перамогі ў конкурсах артыстаў эстрады, канвенцыях ілюзіяністаў.

2.Ілья Ільін (Расія) — Прызёр Еўрапейскага конкурсу арыгінальных жанраў - Фінляндыя 2016 г. Прызёр — Міжнароднага Форуму ілюзіяніст Санкт-Петеребург 2016, прызёр конкурсу Расійскай Асацыяцыі Ілюзіяніст — Масква 2016 г. Пераможца Шоу «Бітва фокуснікаў» Екацерынбург — 2015 г.

3.Аляксандр Замашка (Эстонія) — майстар ментальнай і сцэнічнай магіі, ілюзіяніст нумар адзін Прыбалтыкі, удзельнік міжнародных фестываляў, любімы ілюзіяніст Лаймы Вайкуле.

4.Рафал Валюш (Польшча) — вядомы польскі «добрапрыстойны» кішэннік. Валодае высокім прафесіяналізмам і неверагоднай артыстычнай харызмай. Уладальнік множных узнагарод і кубкаў, са сваім нумарам «Кішэннікі» аб’ездзіў усю Еўропу і частку Амерыкі.

5.Александр Асташка (Беларусь) — штукар-ілюзіяніст, шоў-мэн, крэатыўны пастаноўшчык-харэограф, кіраўнік танцавальнага шоу «CandyMAN»

6.Арсен Мелканян (Арменія) — пераможца прэміі «Выбар года» 2016 у намінацыі «Ілюзіяніст № 1». Удзельнік праекта «Бітва фокуснікаў», паўфіналіст шоу «Украіна мае талент» тэлеканала СТБ, Украіна. Член Расійскай і Армянскай асацыяцыі ілюзіяніст. Удзельнік Міжнародных фестываляў і форумаў штукароў, кангрэсаў і канферэнцый ілюзіяніст ў краінах СНД і за яго межамі.

7.Васіль Труноў (Беларусь) — адзін з вядучых фокуснікаў Беларусі. Інтэрактыўны фокуснік-престыдыжытатар, ілюзіяніст, паспяховы шоўмэн, які выступае з сольнымі канцэртамі, як на пляцоўках краіны, так і асабістых святах многіх знакамітасцяў. Удзельнік шоў «Здзіві мяне» (ТБ-3 Расія), «Талент на мільён» (Беларусь), «Бітва фокуснікаў» (Беларусь), удзельнік многіх дабрачынных акцый і тэлепраектаў).

8.Ільля Кахновіч (Беларусь) — уладальнік дыплома Circus «SIRIUS» за высокі ўзровень майстэрства і прафесіяналізм. Лаўрэат і ўладальнік гран-пры шоу «Хвіліна славы» у рамках міжнароднага фестывалю «Odyssey of the mind». Удзельнік фестывалю арыгінальнага жанру ў Мінску. Паўфіналіст тэлешоў «Я Магу!».

9.Яўген Філон (Беларусь) — пераможца міжнароднага фестывалю фокуснікаў «MAGIC SHOW 2015» у Гродна. Прадзюсер і выканаўца лазернага шоу «ЛазерДэнсМэн».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025