Фестываль стаў традыцыяй і візітнай карткай горада. бо вось ужо чацвёрты раз разоў штогод тут збіраюцца лепшыя ілюзіяністы з усіх краін свету, прафесіяналы магіі і пачаткоўцы ў гэтай справе. Сёлетні фестываль адбудзецца 18-19 лютага.
У першы дзень фестывалю пройдзе конкурсная праграма маладых ілюзіяністаў. Фокуснікі-пачаткоўцы будуць змагацца за званне лепшага ў трох намінацыях: сцэнічная магія, мікрамагія і ментальная магія. Пераможцаў вызначыць журы, у склад якога ўваходзяць мэтры ілюзіі з розных краін.
Мастацтва рук падманвае прыгожа. У Гродне прайшоў Міжнародны фестываль фокуснікаў
Таксама 18 лютага фокуснікі-прафесіяналы правядуць семінары, дзе падзеляцца сакрэтамі майстэрства.
У другі дзень фестывалю пройдуць два гала-канцэрта з удзелам зорак мастацтва ілюзій. Імпрэзы пройдуць у Гродзенскім драматычным тэатры у 16.00 і 19.00 гадзін.

Здзіўляць і шакаваць гарадзенскую публіку будуць:
1.Роман Боршч (Расія) – ілюзіяніст, престыдыжытатар, фокуснік. Канцэрты ў тэатрах, рэстаранах, вар’етэ, цырках роднага Санкт-Пецярбурга. Гастролі ў Рыме, Сеуле, Тэджоне, Коуволе, Ямайцы, Маскве. Праца і пастаноўкі ў Александрынскім і Марыінскім тэатрах, тб-серыялах. Здымкі на ТБ (5 канал, канал Санкт-Пецярбург, Расія). Ўдзел і перамогі ў конкурсах артыстаў эстрады, канвенцыях ілюзіяністаў.
2.Ілья Ільін (Расія) – Прызёр Еўрапейскага конкурсу арыгінальных жанраў – Фінляндыя 2016г. Прызёр – Міжнароднага Форуму ілюзіяніст Санкт-Петеребург 2016, прызёр конкурсу Расійскай Асацыяцыі Ілюзіяніст – Масква 2016г. Пераможца Шоу “Бітва фокуснікаў» Екацерынбург – 2015г.
3.Аляксандр Замашка (Эстонія) – майстар ментальнай і сцэнічнай магіі, ілюзіяніст нумар адзін Прыбалтыкі, удзельнік міжнародных фестываляў, любімы ілюзіяніст Лаймы Вайкуле.
4.Рафал Валюш (Польшча) – вядомы польскі «добрапрыстойны» кішэннік. Валодае высокім прафесіяналізмам і неверагоднай артыстычнай харызмай. Уладальнік множных узнагарод і кубкаў, са сваім нумарам «Кішэннікі» аб’ездзіў усю Еўропу і частку Амерыкі.
5.Александр Асташка (Беларусь) – штукар-ілюзіяніст, шоў-мэн, крэатыўны пастаноўшчык-харэограф, кіраўнік танцавальнага шоу “CandyMAN»
6.Арсен Мелканян (Арменія) – пераможца прэміі “Выбар года” 2016 у намінацыі “Ілюзіяніст №1”. Удзельнік праекта “Бітва фокуснікаў”, паўфіналіст шоу “Украіна мае талент” тэлеканала СТБ, Украіна. Член Расійскай і Армянскай асацыяцыі ілюзіяніст. Удзельнік Міжнародных фестываляў і форумаў штукароў, кангрэсаў і канферэнцый ілюзіяніст ў краінах СНД і за яго межамі.
7.Васіль Труноў (Беларусь) – адзін з вядучых фокуснікаў Беларусі. Інтэрактыўны фокуснік-престыдыжытатар, ілюзіяніст, паспяховы шоўмэн, які выступае з сольнымі канцэртамі, як на пляцоўках краіны, так і асабістых святах многіх знакамітасцяў. Удзельнік шоў “Здзіві мяне” (ТБ-3 Расія), “Талент на мільён” (Беларусь), “Бітва фокуснікаў” (Беларусь), удзельнік многіх дабрачынных акцый і тэлепраектаў).
8.Ільля Кахновіч (Беларусь) – уладальнік дыплома Circus “SIRIUS” за высокі ўзровень майстэрства і прафесіяналізм. Лаўрэат і ўладальнік гран-пры шоу “Хвіліна славы” у рамках міжнароднага фестывалю “Odyssey of the mind”. Удзельнік фестывалю арыгінальнага жанру ў Мінску. Паўфіналіст тэлешоў “Я Магу!”.
9.Яўген Філон (Беларусь) – пераможца міжнароднага фестывалю фокуснікаў «MAGIC SHOW 2015» у Гродна. Прадзюсер і выканаўца лазернага шоу «ЛазерДэнсМэн».