У 2017 годзе Гродзенскі філіял РУП «Белтэлекам» плануе правесці валаконна-аптычны кабель у мікрараёны Ласосна, Лапенкі і мікрараён індывідуальнай забудовы Паўднёвы, паведамілі ў прэс-службе кампаніі. Таксама хуткасны інтэрнэт пашырыцца і на шэраг шматкватэрных дамоў.
Замену меднага кабеля будуць праводзіць у Гродне па наступных адрасах:
— Урублеўскага 56, 58, 60, 62, 64, 66, 68, 70, 72, 74, 76, 76а, 78, 78/1, 82, 84, 86, 86/1, 88, 90, 94;
— Я.Купалы 18, 48, 52, 54, 64, 72А, 72Б, 72/3, 72/4, 74, 76, 86;
— Гая 2а, 13;
— Фамічова 4, 4а, 8, 10, 12, 14, 17, 18, 18а;
— Томіна 18, 18а;
— Славінскага 15;
— Кляцкова 100.
У 2016 года колькасць абанентаў тэхналогіі GPON у Гродзенскай вобласці дасягнула 130 тысяч. Завяршыць пракладку аптавалакна да ўсіх шматпавярховых дамоў горада спецыялісты плануюць у 2018 годзе.
Пачаткова ў прыярытэце будаўніцтва GPON былі шматпавярховыя забудовы. Упор рабіўся на ўкараненне тэхналогіі ў новабудоўлях, далей праводзілася пракладка валаконна-аптычных ліній у існуючыя шматкватэрныя дамы.
У 2016 годзе перавагі тэхналогіі GPON ацанілі і жыхары прыватнага сектара, прысядзібных забудоў Гродзенскага раёна: Пагараны-Кашэўнікі, Каробчыцы, Тарусічі.