З лікам 1:0 жоўта-зялёныя прайгралі першы матч на турніры “Белазавец-2017”. Крыўдзіцелямi гродзенцаў сталі гаспадары розыгрышу “Тарпеда-БелАЗ”.
Каманда Ігара Кавалевіча правяла добры спарынг супраць дасведчанага суперніка. На працягу ўсяго матчу гродзенцы не адседжваліся ў абароне і шмат атакавалi. Вось толькі прабіць вароты суперніка “Нёману” не атрымалася. Гаспадары таксама гулялі ў актыўны футбол і адзiн з іх нападаў на 44-й хвіліне завяршыўся ўдала. Гол у вароты гродзенцаў забіў Імярэкаў.
“Тарпеда-БелАЗ” – “Нёман” – 1:0.
“Нёман” гуляў наступным складам:
Жураў (Курганскі, 46), Яблонскі (Сотнік, 46; Дземідовіч, 75), Хвалько, Горбач (Забелін, 60), Анюкевіч (Квенцар, 64), Зубкоў (Бомбель, 71), Савасцьянаў (Сянкевіч, 46), Савіцкі (Журневіч, 69), Жукоўскі (Яроцкі, 46), Цэслюкевіч (Канавалаў, 46), Лакціёнаў (Кавалёнак, 60).
Табліца турніра выглядае наступным чынам:
1. Смалявічы СТІ 3
2. Тарпеда-БелАЗ 3
3. Нёман 0
4. Іслач 0
Наступную гульню на турніры гродзенцы правядуць супраць “Іслачы”, матч пройдзе 10 лютага.


