Больш за 40 дамоў, кінатэатр, банк і шпіталь хуткай дапамогі 6 лютага засталіся часова без электраэнергіі, паведамілі ў прэс-службе МНС.
У 8.42 адбылося адключэнне электраэнергіі ў Гродне. Без электразабеспячэння заставаліся чатыры шматкватэрныя дамы па вул. Паповіча, кінатэатр «Кастрычнік», «Белаграпрамбанк» і Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі. У бальніцы запусцілі дызель-генератар. У 09.20 электразабеспячэнне спажыўцоў адноўлена. Прычына адключэння — пашкоджанне кабельнай лініі 10 кВ.
Чарговае адключэнне электраэнергіі адбылася ў 21.05. Без электразабеспячэння засталіся 38 шматкватэрных дамоў па вул. Брыкеля, Таўлая, Ліможа. Аб’екты забеспячэння жыццядзейнасці ў зону адключэння не патрапілі. У 21.30 электразабеспячэнне спажыўцам адноўлена. Прычына адключэння — пашкоджанне кабельнай лініі 10 кВ.