Здароўе і спорт

«Нёман» пачаў новы год з паразы ў Мінску

Свой першы матч у міжсезонні каманда Ігара Кавалевіча правяла ў суботу 4 лютага ў сталіцы, дзе сустракалася з ФК «Мінск». Гульня паміж супернікамі скончылася ўпэўненай перамогай гаспадароў з лікам 4:1.

У Мінск Кавалевіч узяў 17 футбалістаў, яшчэ тры гульцы прыехалі на гульню самі - Кірыл Алексіян, Аляксандр Нікулін і Дзмітрый Хлебасолаў.

Адкрылі лік у матчы мінчане. Зрабіў гэта на 14-й хвіліне Алег Еўдакімаў. Яшчэ да перапынку перавагу гаспадароў павялічыў Максім Максімаў.

У другім тайме гродзенцы здолелі адыграць адзін мяч — на 68-й хвіліне лік размачыў Дзмітрый Хлебасолаў.

Але пасля гола «Нёмана» гаспадары адказалі двума мячамі. Аўтарам галоў на 71-й і 76-й хвілінах стаў Іван Бахар.

Мінск — Нёман (Гродна) — 4:1 (2:0)

У матчы гродзенцы выступалі наступным складам:

Жураў (Шышлаў, 46), Лешка (Яблонскі, 46), Забелін, Хвалько, Алексіян (Лешка, 74), Зубкоў, Ралючэнка (Сянкевіч, 60), Яроцкі (Журневiч, 46), Жукоўскі (Дзямідаў, 46), Бомбель (Цеслюкевiч, 46), Лакціёнаў (Хлебасолаў, 46).

__________________________________________________________________________________________
Пакуль «Нёман» працуе на першым зборы адбылося шэраг змяненняў, галоўныя з іх — падпісанне новых гульцоў і падаўжэнне кантракту з Паўлам Савіцкім. Капітан жоўта-зялёных працягнуў супрацоўніцтва з родным клубам яшчэ на адзін сезон.

злева на права: старшыня назіральнага савета ФК «Нёман» Мечыслаў Гой, галоўны трэнер каманды Ігар Кавалевіч, гулец Павел Савіцкі і старшыня ФК «Нёман» Іван Варсовiч
Першым навічком сезона 2017 года ў клубе стаў паўабаронца Валерый Жукоўскі (1984). За сваю кар’еру гулец пагуляў у клубах «Ліда», «Белшына», «Гомель», «Шахцёр», «Нафтан», апошнім яго клубам, з якім ён стаў бронзавым чэмпіёнам Беларусі, было мiнскае «Дынама».

Другім гульцом, якога падпісаў «Нёман», стаў паўабаронца Андрэй Якімаў (1989). Раней гулец выступаў за каманды «Волна», «Віцебск» і «Нафтан», за які футбаліст і гуляў даўжэй за ўсё.

Варта адзначыць, што на праглядзе ў «Нёмане» зараз знаходзяцца чатыры ўкраінскія футбалісты:

— Паўабаронца Руслан Зубкоў (1991), выхаванец адэскага «Чарнаморца». У мінулым сезоне выступаў за крапiвнiцкую «Зорку», з якой стаў чэмпіёнам Першай лігі Украіны (Д2).

— Нападаючы Раман Лакціонаў (1986), выхаванец александрыйскага футбола ў сезоне 2015/16 выступаў у складзе крапiвнiцкай «Звязды» (Д2),

— Паўабаронца Андрэй Ралючэнка (1995), выхаванец школы харкаўскага «Металіста». У сезоне 2015/16 правёў 7 матчаў у Прэм’ер-лізе Украіны, таксама выступаў за дубль харкаўскай каманды. У тым жа годзе адправіўся ў роўненскi «Верас» (Д3), за які адыграў шэсць матчаў.

— Нападаючы Кірыл Дзямідаў (1996) выхаванец ДЮСШ запарожскага «Металурга», выступаў за харкаўскі «Металург», а апошняй яго камандай быў «Гарняк-Спорт"(Д2)

Са значных страт у Гродне можна адзначыць сыход абаронцы Аляксандра Пазьняка ў салігорскі «Шахцёр».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025