Свой першы матч у міжсезонні каманда Ігара Кавалевіча правяла ў суботу 4 лютага ў сталіцы, дзе сустракалася з ФК “Мінск”. Гульня паміж супернікамі скончылася ўпэўненай перамогай гаспадароў з лікам 4:1.
У Мінск Кавалевіч узяў 17 футбалістаў, яшчэ тры гульцы прыехалі на гульню самі – Кірыл Алексіян, Аляксандр Нікулін і Дзмітрый Хлебасолаў.
Адкрылі лік у матчы мінчане. Зрабіў гэта на 14-й хвіліне Алег Еўдакімаў. Яшчэ да перапынку перавагу гаспадароў павялічыў Максім Максімаў.
У другім тайме гродзенцы здолелі адыграць адзін мяч – на 68-й хвіліне лік размачыў Дзмітрый Хлебасолаў.
Але пасля гола “Нёмана” гаспадары адказалі двума мячамі. Аўтарам галоў на 71-й і 76-й хвілінах стаў Іван Бахар.
Мінск – Нёман (Гродна) – 4:1 (2:0)
У матчы гродзенцы выступалі наступным складам:
Жураў (Шышлаў, 46), Лешка (Яблонскі, 46), Забелін, Хвалько, Алексіян (Лешка, 74), Зубкоў, Ралючэнка (Сянкевіч, 60), Яроцкі (Журневiч, 46), Жукоўскі (Дзямідаў, 46), Бомбель (Цеслюкевiч, 46), Лакціёнаў (Хлебасолаў, 46).
__________________________________________________________________________________________
Пакуль “Нёман” працуе на першым зборы адбылося шэраг змяненняў, галоўныя з іх – падпісанне новых гульцоў і падаўжэнне кантракту з Паўлам Савіцкім. Капітан жоўта-зялёных працягнуў супрацоўніцтва з родным клубам яшчэ на адзін сезон.

Першым навічком сезона 2017 года ў клубе стаў паўабаронца Валерый Жукоўскі (1984). За сваю кар’еру гулец пагуляў у клубах “Ліда”, “Белшына”, “Гомель”, “Шахцёр”, “Нафтан”, апошнім яго клубам, з якім ён стаў бронзавым чэмпіёнам Беларусі, было мiнскае “Дынама”.
Другім гульцом, якога падпісаў “Нёман”, стаў паўабаронца Андрэй Якімаў (1989). Раней гулец выступаў за каманды “Волна”, “Віцебск” і “Нафтан”, за які футбаліст і гуляў даўжэй за ўсё.
Варта адзначыць, што на праглядзе ў “Нёмане” зараз знаходзяцца чатыры ўкраінскія футбалісты:
– Паўабаронца Руслан Зубкоў (1991), выхаванец адэскага “Чарнаморца”. У мінулым сезоне выступаў за крапiвнiцкую «Зорку», з якой стаў чэмпіёнам Першай лігі Украіны (Д2).
– Нападаючы Раман Лакціонаў (1986), выхаванец александрыйскага футбола ў сезоне 2015/16 выступаў у складзе крапiвнiцкай «Звязды» (Д2),
– Паўабаронца Андрэй Ралючэнка (1995), выхаванец школы харкаўскага «Металіста». У сезоне 2015/16 правёў 7 матчаў у Прэм’ер-лізе Украіны, таксама выступаў за дубль харкаўскай каманды. У тым жа годзе адправіўся ў роўненскi «Верас» (Д3), за які адыграў шэсць матчаў.
– Нападаючы Кірыл Дзямідаў (1996) выхаванец ДЮСШ запарожскага «Металурга», выступаў за харкаўскі “Металург”, а апошняй яго камандай быў «Гарняк-Спорт»(Д2)
Са значных страт у Гродне можна адзначыць сыход абаронцы Аляксандра Пазьняка ў салігорскі “Шахцёр”.


