Зрабіць горад лепшым ды пабываць у Бразіліі зможа пераможца другога сезона рэаліці-шоў «Горад». Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 28 лютага на сайце gorodproject.by.
Маеш ідэі як зрабіць свой горад лепшым месцам для жыцця? Хочаш, каб тваё асяроддзе было прыязным для ўсіх, сяброўскім, прыгожым і карысным? Шоў «Горад» дапаможа ўдзельнікам рэалізаваць праекты: усе атрымаюць карысныя веды і досвед, а лепшыя ўдзельнікі - фінансаванне сваіх праектаў.
[irp posts="10 087″ name="Прадпрымальнік Іван Петушок: жыве гуляючы і робіць Гродна лепшым"]
Каб патрапіць у шоў «Горад» трэба зняць і прыкласці да заяўкі 3-хвіліннае відэа пра сябе і свой праект.
Падрабязнасці на gorodproject.by.
Кожны ўдзельнік, нават калі не пераможа, атрымае веды па праектаванні, пошуку фінансавання, арганізацыі мерапрыемстваў ды іншых важных уменнях.