З 1 лютага па 14 красавіка ў Гродне будзе праводзіцца конкурс эскізных праектаў помніка Давіду Гарадзенскаму — старасту і кашталяну гродзенскай крэпасці, ваяру і абарону горада часоў ВКЛ. Удзельнічаць у конкурсе могуць прафесійныя скульптары і архітэктары. Аўтарскі ганарар пераможцу, 1000 беларускіх рублёў, выплаціць Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай царквы.
Помнік мае ўяўляць сабою роставую фігуру ваяра і выкарыстоўваць гарадскую сімволіку. Месцам устаноўкі будучай скульптуры абрана скрыжаванне вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай.
Каб узяць ўдзел у конкурсе, трэба да 29 сакавіка 2017 года прадставіць ва ўпраўленне архітектуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама конкурсныя матэр’ялы. Сярод іх — мадэль помніка ў мяккім матэр’яле, генплан з прывязкай да мясцовасці, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння помніка, тлумачальную запіску з абаснаваннем арыентыровачнага кошту.
Лепшы эскізны праект будзе абраны камісіяй. Вынікі абвесцяць не пазней за 5 дзён пасля зацвярджэння пратакола яе паседжання.
Арганізатарам конкурса выступае Гродзенскі гарвыканкам. Замоўцам стварэння і ўстаноўкі помніка - Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай царквы. Аўтарскі ганарар за перамогу ў конкурсе, 1000 беларускіх рублёў, епархія выплаціць пераможцу за кошт пазабюджэтных сродкаў.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…