Уладальнік аднаго з шынамантажоў, што працуе на завулку Дзяржынскага ў Гродне, дае 20% зніжку на паслугі ўсім, хто прад’явіць “ліст шчасця”з падатковай.

“Мы ўсё бачым і разумеем, але з-за нашых законаў па сутнасці адкрыта апратэставаць гэта мы не можам. Наша акцыя хоць і трохі з гумарам, але як камусьці сапраўды можа дапамагчы захаваць бюджэт”, – распавёў уладальнік шынамантажу Павел.


Дэкрэт прэзідэнта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” абавязвае грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якiя пастаянна жывуць у Беларусі, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш 183 каляндарных дзён у мінулым годзе, заплаціць збор у памеры 20 базавых велічынь.

Падатковыя інспекцыі ўжо выслалі патэнцыйным “дармаедам” больш за 240 тысяч “лістоў шчасця”.