У аўторак, 31 студзеня, каля 17.25 на «Гродна-Азот» грузавы аўтамабіль збіў трубаправод, па якім падаецца вадкі аміяк з цэха Аміяк-3 у міжцэхавые камунікацыі прадпрыемства.
Як паведамляе прэс-служба «Азота», пасля надзвычайнага здарэння былі аператыўна прыняты меры па лакалізацыі і ліквідацыі інцыдэнту і яго наступстваў. Трубаправод адключаны запорнай арматурай. Небяспечная зона агароджана. Праводзяцца замеры на ўтрыманне аміяку па перыметры тэрыторыі прадпрыемства.
Таксама паведамляецца, што пацярпелых няма. Няма пагрозы жыццю і здароўю людзей на прадпрыемстве і жыхароў горада.
Аднак некаторым жыхарам паступаюць званкі ад родных і блізкіх, якія працуюць на прадпрыемстве — яны кажуць, што лепш не адчыняць вокны і не выходзілі на вуліцу.
Па стане на 18.30 замеры ўтрымання аміяку на мяжы санітарна-ахоўнай зоны (раён гаргазу) і ў бліжэйшай жылой забудове (завулак Куйбышава) — ніжэй адчувальнасці метаду вымярэння.