У суботу 28 студзеня ў Гродне прайшоў пяты па ліку турнір Беларусі па айсштоку. Спаборніцтвы, якія прайшлі на адкрытай лядовай пляцоўцы на БЛК сабралі аматараў і знаўцаў незвычайнай гульні з Гродна, Мінска і Брэста.
Усяго на турніры было прадстаўлена 6 каманд. Гродзенцы, як гаспадары спаборніцтваў? выставілі 3 дружыны: дарослую, моладзевую (СШ № 7) і каманду «Валуны», складзеную з супрацоўнікаў мясцовага аддзялення «Белінвестбанка».
Усе ўдзельнікі правялі па пяць годных гульняў. Але поспех у гэты дзень быў на баку больш дасведчаных брэсцкіх каманд. Берасцейцы перамаглі ўсіх супернікаў з Гродна і Мінска. У фінальнай гульні сышліся брэсцкія «Будтрэст № 8» і «Бізоны», першыя і здолелі выйграть турнір.
Трэцяй стала дарослая каманда Гродна, чацвёртае месца дасталася камандзе Мінска, пятае — у моладзевай каманды СШ № 7, Пачаткоўцы турнiру — «Валуны» — занялі шостае месца.
Усiх пераможцаў турніру ўзнагародзілі кубкамі, дыпломамі і медалямі. Таксама каманды-ўдзельніцы атрымалі каштоўныя падарункі і сувеніры ад спонсара спаборніцтваў «Белдзяржстраха».
«Айсшток» пачаў распаўсюджвацца ў паўночных краінах ужо ў 16 стагоддзі. Шмат хто называе яго баварскім кёрлінгам, але паміж імі шмат адрозненняў. У айсштоку, назва якога пайшла ад снарада, які выкарыстоўваецца ў гульні, адсутнічае важны элемент кёрлінгу — так званыя «мяцёлкі». Ды і вага самога снарада значна менш — не больш за 3,9 кг.
Айсшток — камандны від спорту, першапачаткова створаны для гульні на ледзяной пляцоўцы памерам 30 на 3 метра. Гульцы па чарзе кідаюць на лёд шток — спецыяльны спартыўны снарад. Мэта гульні - кінуць снарад так, каб ён, у залежнасці ад разнавіднасці гульні, спыніўся як мага бліжэй да мішэні альбо праляцеў як мага далей.
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурса Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…