Навіны

У Гродне ўшанавалі памяць ахвяр Халакоста

Каля ста гараджан і гасцей горада 29 студзеня прыйшлі да ўваходу ў былое гродзенскае гета каб ушанаваць памяць загінулых у часы Халакосту. Прысутнічалі дыпламаты, святары, студэнты і школьнікі. Разам яны здзейснілі «Марш жыцця» па вуліцы Замкавай да харальнай сінагогі.

Дзень памяці ахвяраў Халакосту ва ўсім свеце адзначаецца 27 студзеня. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе Чырвоная армія вызваліла адзін з самых страшных канцлагераў Другой сусветнай — Аўшвіц-Біркенаў. У Гродне ўшанаваць загінулых суайчыннікаў вырашылі ў выходны дзень, каб максімальна прыцягнуць увагу грамадскасці.

[irp posts="10 147″ name="З Гродна ў Аўшвіц: лісты нашчадкам ад Залмана Градоўскага"]

«Гэта была трагедыя не толькі яўрэйскага народа, але і ўсяго чалавецтва. 6 мільёнаў еўрапейскага яўрэйства знішчыла ідэалогія гітлераўцаў. Да вайны ў Гродне жыло каля 29 тысяч яўрэяў. За выключэннем невялікіх канфліктаў, у горадзе жыццё было спакойнае. Існавалі польскія і яўрэйскія спартыўныя каманды, тэатры і выдавецтвы.

Вайна ўсё змянiла. Некалi выбітных людзей — рабінаў, дактароў, навукоўцаў, музыкаў, гандляроў - ператварылі ў рабоў для акупантаў. Мы, як адданыя нашчадкі, сабраліся, каб успомніць тых, хто пацярпеў ад рук акупантаў, і тых, хто дапамагаў выжыць асуджаным на смерць», — распавёў старшыня іудзейскай абшчыны Барыс Квяткоўскі.

[irp posts="2690″ name="Выжыў толькі адзін працэнт. 75 гадоў таму гродзенскiх яўрэяў сагналі ў гета каб знішчыць"]

Пасля невялікага мітынгу, ужо ў малітоўным доме, перад гараджанамі і гасцямі выступілі гродзенскі рабін Iцхак Кофман, праваслаўны святар Валерый Петручык, а таксама прадстаўнік літоўскага консульства. Дарэчы, у сiнагозе сабралося значна больш людзей, чым на маршы.

«Мы павінны памятаць пра жахi вайны, але мы павінны глядзець і ў будучыню. Колькі раз у гісторыі спрабавалі знішчыць яўрэйскі народ, але нікому гэтага не атрымлівалася. Жыццё працягваецца, нам важна будаваць новыя планы і глядзець з аптымізмам у будучыню», — распавёў рабін Iцхак Кофман.


Пасля афіцыйных выступленняў у сінагозе запалiлi свечы памяцi і прайшла музычна-тэатралізаваная пастаноўка «Дзеці вайны».

Варта адзначыць, што падчас Другой сусветнай вайны з 29 00 гродзенскіх яўрэяў у жывых засталося каля 300 чалавек. Большая частка іх загінула менавіта ў канцлагеры Аўшвіц-Біркенаў.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025