Закінуты дом па вул. Горкага 5
Блогер Яўген Аснарэўскi стварыў чарговую петыцыю. Гэтым разам гродзенец выступіў за захаванне драўляных будынкаў горада. Яўген плануе з дапамогай петыцыi звярнуць увагу гарадскіх уладаў і Міністэрства культуры на ўнікальныя помнікі архітэктуры, якім пагражае знос.
«Лічу, што першая петыцыя, пра помнік Стэфану Баторыю, дасягнула мэты. Такія петыцыі прыцягваюць шмат увагі да праблемы, а праблема з драўлянай архітэктурай у нашым горадзе сапраўды ёсць. У той жа Вільні аналагічныя будынкi прыведзены ў парадак і выдатна глядзяцца.
Трэба разумець, што драўляная спадчына — не менш важная за каменную. Цяпер ідзе барацьба за турыста, а заходняму турысту такія будынкі могуць быць нават цікавыя. Каменнай старадаўняй архітэктуры ў іх сваёй поўна, а вось драўляная — гэта асаблівасць дадзенага рэгіёну, яе трэба прасоўваць. Акрамя таго, захоўваць такія будынкі абавязак беларусаў, гэта наша спадчына і яна не павінна знішчацца", — распавёў Яўген Hrodna.life.
«Не такi ўжо і дрэнны стан у нашых будынкаў. Гэта невялікія пабудовы, нават у выпадку замены цэлых частак гэта не будзе каштаваць нейкіх шалёных грошай. Гэта не тое самае, што адбудоўваць храмы. Было б жаданне».
У першую чаргу Яўген просіць гарадскія ўлады і Міністэрства культуры садзейнічаць унясенню гродзенскай драўлянай спадчыны, а менавіта дамоў па вуліцах Горкага 5, Міцкевіча 7 і 9 і Ваўковіча 23 у спіс гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама рэстаўрацыі гэтых будынкаў.
Мінулую петыцыю Аснарэўскага — за ўстаноўку помніка Стэфану Баторыю ў Гродне — падпісала больш за 1300 чалавек.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…