Пра гэта стала вядома 27 студзеня на разглядзе прэзідэнтам Беларусі кадравых пытанняў. Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Алега Бялінскага старшынёй Кастрычніцкага раёна Гродна.
Да прызначэння Бялінскі з’яўляўся кіраўніком спраў гродзенскага гарвыканкама.
Даведка
Алег Бялінскі нарадзіўся 27 ліпеня 1967 года ў Гродне. У 1991 годзе скончыў Гродзенскі універсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Фізіка», у 2007 годзе — Інстытут тэхналогій інфарматызацыі і кіравання Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».
Да прызначэння на пасаду ў гарвыканкам Бялiнскi з 2002 года працаваў кіраўніком спраў адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна.