Карыснае

У гістарычным цэнтры Гродна з’явяцца інфармацыйна-турыстычныя стэнды

У гістарычным цэнтры Гродна з’явяцца інфармацыйна-турыстычныя стэнды. Яны зроблены ў выглядзе пюпітраў і будуць знаёміць гасцей горада з гістарычнымі аб’ектамі, а таксама дэманстраваць іх першапачатковы выгляд, паведамляе Гродзенская праўда.

Як распавяла намеснік старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша, плануецца ўстанавіць каля пятнаццаці такіх пюпітраў. На іх будуць размешчаны старыя фота аб’ектаў і знакавых месцаў горада, а таксама кароткія гістарычныя даведкі. Стэнды дапамогуць турыстам больш падрабязна пазнаёміцца з Гродна, сфармаваць цэласнае ўяўленне пра яго, як пра горад-музеі, а таксама дапамогуць арыентавацца на мясцовасці, карэктаваць свой экскурсійны маршрут. Пюпітры з’явяцца на вуліцы Замкавай, на плошчы Савецкай, на скрыжаванні вуліц Парыжскай Камуны і Маставой, на плошчы Леніна, на вуліцы Дарвіна, у Каложскім парку і ў іншых кропках гістарычнага цэнтра горада.

Кароткія даведкі аб аб’ектах падрыхтаваны аўтарытэтнымі гісторыкамі і ўзгоднены са спецыялістамі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Тэкст будзе прадстаўлены на рускай і англійскай мовах. Сама ж канструкцыя пюпітра выканана ў адпаведнасці са стылістыкай вуліц старога Гродна. Для іх вырабу ўжыты супрацьвандальныя матэрыялы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025