Адзначыць Міжнародны дзень абдымкаў на снежнай горцы ZimaCity запрашаюць гродзенцаў у суботу, 21 студзеня.
У праграме масавы з’езд з горкі, флэшмоб «Гродна — горад абдымкаў», конкурсы для дзяцей усіх узростаў, перацягванне каната (удзельнікі размяшчаюцца ў цюбах), самы эмацыйны і далёкі з’езд, самы стыльны снегавік і снежная баба, а таксама сілавыя конкурсы для хлопцаў і дзяўчат.
Арганізатары паведамляюць, што самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць падарункі ад Фітнес-цэнтра «Адрэналін», салона спартыўных трэнажораў і крамы прысмакаў «Candy shop».
Надзіманыя цюбы, на якіх можна з’ехаць з горкі, на перыяд мерапрыемства будуць выдаваць бясплатна.
Пачатак мерапрыемства ў 13.00.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…