Адзначыць Міжнародны дзень абдымкаў на снежнай горцы ZimaCity запрашаюць гродзенцаў у суботу, 21 студзеня.
У праграме масавы з’езд з горкі, флэшмоб “Гродна – горад абдымкаў”, конкурсы для дзяцей усіх узростаў, перацягванне каната (удзельнікі размяшчаюцца ў цюбах), самы эмацыйны і далёкі з’езд, самы стыльны снегавік і снежная баба, а таксама сілавыя конкурсы для хлопцаў і дзяўчат.
Арганізатары паведамляюць, што самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць падарункі ад Фітнес-цэнтра “Адрэналін”, салона спартыўных трэнажораў і крамы прысмакаў “Candy shop”.
Надзіманыя цюбы, на якіх можна з’ехаць з горкі, на перыяд мерапрыемства будуць выдаваць бясплатна.
Пачатак мерапрыемства ў 13.00.