Будаўнічая крама “Мацярык” адкрыецца ў лютым па вул. Белуша, на выездзе з Гродна на трасу М6. Зала гіпермаркета будзе мець памер 10 000 кв.м., тут будзе прадавацца больш за 60 тыс. найменняў тавараў для рамонту і добраўпарадкавання дома. Больш за 1 500 кв.м. зойме «Садовы цэнтр» – вялікая садовая аранжарэя. У дзень адкрыцця пакупнікоў будуць чакаць майстар-класы і забаўляльная праграма.
Гандлёвая прастора «Мацярыка» будзе арганізавана па канцэпцыі DIY (ад англ. Do It Yourself – «зрабі сам»). У гандлёвым зале пакупнікі знойдуць: будаўнічыя сумесі, тавары для дома, інструмент і электрыку, вырабы з дрэва, сантэхніку, плітку і падлогавае пакрыццё, фарбы, шпалеры, свяцільнікі, іншыя дэкаратыўныя матэрыялы, пакаёвыя і вулічныя расліны, насенне, садовую мэблю, тэхніку і многае іншае.
Для зручнасці пакупнікоў прадугледжана паркоўка на 360 машына-месцаў.
«У гіпермаркеце будзе прадстаўлены шырокі спектр дадатковых паслуг: распрацоўка дызайн-праекта ваннага пакоя, распілоўванне ДСП адпаведна з жаданымі памерамі, пашыў штор па індывідуальнай замове і многае іншае», – адзначае дырэктар новага гіпермаркета «Мацярык» Мікалай Мішкоў.
«Мацярык» прадаставіць 150 працоўных месцаў жыхарам Гродна і вобласці.


