Горад

У цэнтры Гродна прадублююць гістарычнымі варыянтамі назвы 16 вуліц

Тапанімічная камісія на паседжанні ў Гродзенскім гарвыканкаме 17 студзеня разгледзела і ўзгадніла першы этап дублявання сучасных назв цэнтральных вуліц іх гістарычнымі варыянтамі. На пасяджэнні прысутнiчалi гісторыкі, архітэктары і прадстаўнікі ўлады. У выніку вырашылі на першым этапе будзе прадубляваць назвы 16 з 43 адабраных вуліц.

У спіс 16 адабраных ўвайшлі: вул. Баторыя, вул. Вялікая Траецкая, вул. Будзёнага, вул. Гараднiчанская, вул. Кірава, вул. Леніна, вул. Карла Маркса, вул. Ажэшкi, вул. Кастрычніцкая, вул. Парыжскай Камуны, вул. Свярдлова, вул. Савецкая, пл. Савецкая, вул. Сацыялістычная, вул. Тэльмана, вул. Урыцкага.

Складаў спіс усіх гістарычных назваў вуліц гісторык Андрэй Вашкевіч. Прысутныя на паседжанні высока ацанілі яго працу: дадаць ім не было чаго.

Адзінай просьбай ад прадстаўнікоў гарвыканкама было, каб у дубляванні назв вуліц абыйсці назвы перыяду Вялікай Айчыннай Вайны, а менавіта — часоў нямецкай акупацыі.

Адзіная праблема, якую агучылі на паседжанні камісіі, гэта рэалізацыя ідэі. Галоўны архітэктар горада Генадзь Таламанаў да дублявання назв ставіцца не вельмі станоўча, бо некаторыя вуліцы цягам гісторыі мелі мноства назваў. Ён не ўяўляе, як можна будзе ўнесці іх усе на шыльду.

На камісіі вырашылі, што да такiх вуліц як Вялікая Траецкая, Сацыялістычная і Гараднічанская ды яшчэ некаторых будуць падыходзіць індывідуальна.

У якім выглядзе будуць размешчаны назвы вуліц на будынках — пакуль не вядома. Гэтым у бліжэйшы час зоймуцца дызайнеры. Вядома, што вуліцы будуць падпісаныя на беларускай мове, магчыма, з дубляваннем на лацінцы. За рэалізацыю праекта возьмецца гродзенскi ЖКГ. Мяркуецца, што таблiцы або шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц з’явяцца ў цэнтры Гродна бліжэй да вясны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025