Чаму Дастаеўскі адмыслова любіў бы сёння наведваць Беларусь, што вешалі на верхавіну навагодняй ёлкі ў 1960-х замест пяціканцовай зоркі ды як узнікла сантаклаўстрафобія – з чарговымі галаваломкамі прыехалі да гродзенцаў арганізатары беларускай інтэлектуальнай гульні.
Pizza Smile у чарговы раз прыняла 13 каманд гэтага інтэлектуальнага спабору. Паводле дзевяці тураў гульні зноў з пэўным адрывам перамагла каманда “Naked Guitars”.

“Прыйшло больш удзельнікаў, было больш пазітыўнага настрою, – адзначае нязменны вядоўца гульні Вадзім Жыдовіч. – Наладжваецца некаторая стабільнасць, паглядзіце, нават тройка лідараў амаль як у першай гульні: каманды “Naked Guitars” і “Крыжачок”. Усё гэта сведчыць аб прыемнай для нас зацікаўленнасці гродзенцаў у развіцці гульні”.
Чакаецца, што беларускі паб-квіз у Гродне можа стаць рэгулярным, нават штомесячным.
















