Камедыя Андрэя Курэйчыка «PARTY-ZAN ФІЛЬМ» выходзіць у шырокі пракат і з 12 студзеня стартуе ў Гродне. Яе можна будзе ўбачыць на вячэрніх сеансах у кінатэатры «Кастрычнік», паведамілі стваральнікі фільма.
«PARTY-ZAN ФІЛЬМ» малабюджэтная айчынная камедыя пра няўдачлівых маладых беларусаў, якія вырашылі буйна зарабіць,
здымаючы кіно для багатых расейцаў, і патрапілі ў незвычайныя прыгоды.
Фільм распавядае пра няўдачлівых маладых прыяцеляў - правінцыйнага бізнесмена Лэху і таленавітага праграміста Дзяніса, якія пускаюцца ў прыгоды дзеля рэалізацыі сваёй беларускай мары — зарабіць лёгка вялікую суму грошай. Здаецца,
што лёс ім усміхаецца: нечаканы кантракт на здымкі ваеннага блокбастара для расейцаў з «зоркамі» Данілам Казлоўскім, Гошам Куцэнкам і Рэнатай Літвінавай у галоўных ролях, знаёмства з прыгожай брэстчанкай Мартай, любоўная інтрыга і статус «беларускіх кінапрадзюсераў». Але беларуская мара зрываецца ў самы нечаканы момант, і тады дзейнічаць даводзіцца «па-тутэйшаму» …
У першы тыдзень пракату ў Мінску фільм сабраў больш за 3500 гледачоў і шмат станоўчых водгукаў. Для беларускага кіно, якое звычайна ідзе абмежаваным пракатам або паказваецца толькі ў рамках фестываляў, такі вынік больш чым годны.
«Мы бачым самую добразычлівую рэакцыю гледачоў, — распавядае рэжысёр Андрэй Курэйчык. — Залы смяюцца. Гэта значыць, што мы трапілі ў настрой людзей, а беларусы даказалі, што ўмеюць смяяцца з сябе. Вядома, мы атручаныя эстэтыкай расійскага і амерыканскага камедыйнага кінематографа, але ўнутранае імкненне нашай моладзі да самабытнага кіно — мяне вельмі радуе».
Крытыка і прафесіяналы кіно, адзначаючы недахопы, звязаныя з жанравасцю, вымушаным прадакт-плэйсмэнтам і нізкім бюджэтаваннем, прынялі фільм у цэлым прыхільна і ацанілі як важную з’яву на айчынным кінарынку.
«Новы фільм Андрэя Курэйчыка ўяўляе сабой ідэальную правакацыю на тэму нораваў, што пануюць у беларускім кінаграмадстве»,
— сцвярджае ў сваёй рэцэнзіі крытык Антон Сідарэнка.
«Андрэй Куречик змог за бюджэт у 20 разоў менш самага мінімальнага беларусьфільмаўскага зняць рэальную жывую камедыю», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook тэлевядучы Павел Каранеўскі.
«Ну што сказаць, віншую Андрэя Курэйчыка з фільмам, які па ўсіх параметрах больш правільны і на сем галоў вышэйшы, сучаснейшы і забаўляльнейшы за стандартнае, маркотнае беларусьфільмаўскае балота», — пракаментаваў прэм’еру тэлевядучы і кінакрытык Сяргей Філімонаў.
«У фільме шмат, скажам, таксама рэкламы і нацыянальных сімвалаў. Бел-чырвона-белыя бранзалет і ноўт, цішоткі Symbal.by з малюнкамі Макса Пякарскага „Край вольных“ і „Край дужых“ у галоўнага героя, арнаментаваныя стужкі, вышыванкі, падкрэслена беларускамоўныя словы і фразы ў дыялогах герояў Аляксея Сапрыкіна і Пятра Клюева, перакрэсленая „Белоруссия“ на „Беларусь“ і інш. Гэтыя элементы з’яўляюцца вельмі яскравымі разынкамі», — адзначыў кіраўнік «Арт-Cядзібы» Павел Белавус.
«Трэба аддаць належнае Курэйчыку, многія жарты даволі смелыя (як і ўжыванне нацыянальнай сімволікі на працягу ўсёй стужкі), на якія не адважваюцца іншыя творцы, але абмяркоўвае большасць. Пры гэтым Курэйчык сцябаецца не толькі з іншых, не забывае і пра свайго брата-рэжысёра. „Рэжысёры ў кіно — лішнія людзі. Навошта яны наогул патрэбны?“ — кажа адзін з галоўных герояў. Жартаваць і іранізаваць над сабой у нас здольныя не многія», — адзначае Алег Грушэцкі ў рэцэнзіі для газеты «Новы час».
Галоўнымі «зоркамі» кінакамедыі сталі маладыя акцёры Аляксандр Тарасаў, Аляксандр Душачкін і Аліса Аўчыннік. У акцёрскі ансамбль трапілі і ўжо вядомыя беларускія артысты: бліскучая Эвеліна Сакура, Аляксандр Яфрэмаў (II), Аляксандр Гусеў, Генадзь Гатоўчыц, Сяргей Уласаў, Юрый Зінчанка, Сяргей Тоўсцікаў, Юрый Навумаў і многія іншыя.
Ужо традыцыйна ў праекце Андрэя Курэйчыка прыняў удзел лідар гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч (сыграў ролю адстаўнога кіраўніка службы бяспекі найбуйнейшай беларускай IT-кампаніі).
У саўндтрэк фільма акрамя музыкі Зміцера Фрыгі ўвайшлі кампазіцыі пераможцаў музычнага конкурсу, які аб’яўляў «PARTY-ZAN ФІЛЬМ»: беларускія гурты «Все Crazy», «SuperBullz», «Нейра Дзюбель», Тодар Вайцюшкевіч, група «Recha» і многія іншыя.
Паглядзець беларускую камедыю «PARTY-ZAN ФІЛЬМ» у Гродне можна ў кінатэатры «Кастрычнік» з 12 студзеня.
Кто-то планирует отдыхать заграницей, где-нибудь в Турции, Египте или Тайланде. А мы предлагаем вам отдохнуть на Байкале, здесь завораживает своей красотой, кристально чистой водой, которая обладает антисептическими свойствами. Все достоинства отдыха на Байкале невозможно описать, лучше это все ощутить на себе. Бронируйте места уже сейчас