Гарналыжны комплекс у Каробчыцах пад Гродна адкрыў новы сезон

Гарналыжная траса ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» пад Гродна пачала працу з 9 студзеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Марознае надвор’е дазволіла адкрыць сезон зімовых забаў для аматараў актыўнага адпачынку. Дзякуючы моцнаму марозу атрымалася на поўную магутнасць уключыць снегавыя гарматы і засыпаць штучным снегам схілы гары. Гарналыжная траса будзе працаваць з 9 студзеня, неўзабаве адкрыецца і траса для цюбінгаў.

Ва ўпраўленні спорту і турызму падкрэслілі, што ў параўнанні з мінулым годам адпачывальнікаў чакаюць некалькі пазітыўных змен: больш зручнай зрабілі працу пад’ёмнікаў, аптымізавалі працэс выдачы інвентара, што, як чакаецца, скароціць чэргі. Спрошчаная таксама сістэма аплаты.

Не застануцца жыхары рэгіёну і без іншых традыцыйных зімовых забаў. Заліта 270 каткоў і больш за 46 хакейных каробак. Месцы для масавага катання на каньках створаны ва ўсіх раёнах вобласці. Адкрыты і працуюць больш за 60 пунктаў пракату інвентара, у якіх да сезону падрыхтавана звыш 1 тыс. пар лыж і 3 тыс. пар канькоў.

У кожным раёне таксама пракладзены лыжныя трасы. Да сусветнага дня снегу, які пройдзе 15 студзеня, у Гродзенскай вобласці правядуць масавыя спаборніцтвы. Удзельнікамі зімовых спартыўных мерапрыемстваў стануць школьнікі, запрашаюцца іх сем'і. Таксама на святах у райцэнтрах вобласці і ў Гродне запланаваны бітвы снежкамі, катанне на санках па раўніне і з горак, конкурсы па ўзвядзенню ледзяных скульптур. Спаборніцкую частку разбавіць забаўляльная праграма з удзелам казачных герояў, музыка і скокі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025